2019 год музей Янкі Купалы пачаў з сустрэчы ганаровых гасцей

2 студзеня да нас завітала Часовы Павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі Джэніфер Мур.
Навуковыя супрацоўнікі музея падрыхтавалі для спадарыні Мур цікавую праграму: акрамя традыцыйнай экскурсіі па экспазіцыі музея “Шляхі”, госця патрапіла на беларускія Калядкі.
Дыпламат адзначыла, што засталася ў захапленні ад пачутага і ўбачанага падчас экскурсіі, якая пашырыла яе веды пра аднаго з лепшых беларускіх паэтаў, і згадала свой любімы верш Янкі Купалы “Маладая Беларусь”. А на елачцы, якую ствараюць наведвальнікі музея, з’явілася яшчэ адна далонь – спадырыні Джэніфер Мур – з пажаданнямі міра, шчасця і росквіту!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *