24 мая ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адбылася прэзентацыя выставачнага праекта “Завуся я толькі Янка Купала”

Выставачны прект прапаноўвае погляд на асобу Янкі Купалы як прадстаўніка эліты беларускага грамадства.

Янка Купала найперш паэт – першы народны паэт Беларусі, – але таксама акадэмік, дэпутат, якога можна назваць адной з першых медыйных асобаў Беларусі.

У аснове праекта – фатаграфіі паэта з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Гэта своеасаблівая хроніка захоўвае аблічча творцы, які, згодна з успамінамі сучаснікаў, заўсёды вылучаўся элегантнасцю і стылем.

Упершыню ў год 135-годдзя Янкі Купалы за межамі Беларусі экспануецца частка адной з самых каштоўных калекцый музея – асабістыя рэчы паэта, звязаныя з яго жыццём у Маскве. Сярод іх мінскае і маскоўскае выданні апошняга паэтычнага зборніка Янкі Купалы “Ад сэрца”, выданне выбраных твораў Янкі Купалы, ажыццёўленае ў Маскве як даніна памяці паэту ў 1943 годзе. Комплекс меморый прадставіць побыт Янкі Купалы ў эвакуацыі ў 1941 годзе, калі паэт жыў у сябра мастака Канстанціна Елісеева ў доме № 56 на Вялікай Грузінскай.

У рамках праекта экспануюцца аутэнтычныя рэшткі нумара 414 гасцініцы “Масква”, дзе прайшлі апошнія дзесяць дзён жыцця Янкі Купалы. Гэтыя ўнікальныя прадметы інтэр’ера паступілі ў калекцыю ДЛМЯнК пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў 2006 годзе.

Ідэі і вобразы паэтычных радкоў Янкі Купалы паўстануць ва ўвасабленні майстроў беларускай школы графікі Міхала Басалыгі, Васіля Шаранговіча, Анатоля і Віктара Александровічаў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *