“Вітай, зямля беларуская!”

Ініцыятар праекта – Калінінградскі абласны гісторыка-мастацкі музей – дорыць жыхарам і гасцям Мінска ўнікальную выстаўку дакументальнай фатаграфіі з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі.

У экспазіцыю ўвайшлі рэдкія здымкі са збораў Калінінградскага абласного гісторыка-мастацкага музея, Расійскага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў (г. Санкт-Пецярбург), плакаты з Музея Балтыйскага флота (філіял Цэнтральнага ваенна-марскога музея). Унікальныя здымкі адлюстроўваюць франтавыя будні салдат і афіцэраў, дазваляюць убачыць вайну «знутры» вачыма сведкаў і адчуць увесь яе трагізм.

Улетку 1944 году адбылася адна з буйнейшых ваенных кампаній у гісторыі ІІ Сусветнай вайны – Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя “Баграціён”, названая ў гонар расійскага генерала, праслаўленага ў час Айчыннай вайны 1812 году. За вызваленне Беларусі гераічна і ахвярна змагаліся салдаты і афіцэры Чырвонай Арміі рознай нацыянальнасці. 1500 удзельнікаў аперацыі сталі Героямі Савецкага Саюза, сотні тысяч уганараваны ардэнамі і медалямі.

У выніку Беларускай аперацыі войскі Чырвонай Арміі падыйшлі да межаў Усходняй Прусіі. Многія ўдзельнікі вызвалення Беларусі штурмавалі горад Кёнігсберг, а пасля вайны засталіся адбудоўваць новую савецкую вобласць – Калінінградскую.

У склад экспазіцыі ўваходзіць высокатэхналагічны інтэрактыўны кантэнт, які дае магчымасць праз мабільныя прылады атрымаць просты доступ да дапоўненай рэальнасці, што дазваляе “ажывіць” экспанаваныя фотаматэрыялы.

На ўрачыстым адкрыцці выстаўкі прысутнічаў ганаровы госць – ветэран Вялікай Айчыннай вайны, удзельнік вызвалення Беларусі Леў Сямёнавіч Шэйкман.

Для яго, ураджэнца Беларусі, вайна скончылася ў красавіку 1945 года ў Кёнігсбергу. Леў Сямёнавіч узнагароджаны медалём за ўзяцце Кенігсберга, ордэнам Айчыннай вайны, у мірны час ён прысвяціў сябе педагогіцы і удастоены ўзнагароды – выдатнік народнай адукацыі БССР.

Сёння Леў Сямёнавіч таксама вядзе актыўную жыццё, ён – саліст ансамбля ветэранаў вайны, працы і Узброеных сіл пры Доме ветэранаў «Памяць сэрца» – лаўрэата Прэзідэнцкай прэміі за духоўнае адраджэнне.

Леў Сямёнавіч не толькі падзяліўся сваімі ўспамінамі пра адну з самых маштабных аперацый у гісторыі чалавецтва – “Баграціён”, але і выканаў для гасцей свята некалькі музычных кампазіцый. Усе былі ўражаны яго талентам, жыццёвай энергіяй і аптымізмам!

Выстаўка працуе да 13 ліпеня 2019 года.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *