3 ліпеня ў парку імя Янкі Купалы адбылася дабрачынная акцыя «Спартсмены дзецям. Добрае разам»

У акцыі прынялі ўдзел беларускія спартсмены: бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў Надзея Скардзіна, трохразовая алімпійская чэмпіёнка, двухразовая чэмпіёнка Свету Дар’я Домрачава, алімпійскі чэмпіён, Антон Кушнір, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя. Яны выставілі на дабрачынны аўкцыён свае асабістыя рэчы — спартыўную вопратку, лыжы, акуляры, шапачкі і многае іншае. Рамеснікі і бацькі дзяцей з аўтызмам прадставілі гасцям вырабы, зробленыя сваімі рукамі.

Надзея Скардзіна і Аляксандра Герасіменя прынялі актыўны ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці свята: падтрымалі маленькіх удзельнікаў дабрачыннай акцыі.

Сабраныя падчас акцыі сродкі пойдуць на падтрымку дзяцей з аўтызмам і іх сем’яў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *