7 ліпеня адбылося ўрачыстае гашэнне паштовай маркі, выпуск якой прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы

Паштовы праект, які складаецца з паштовай маркі, канверта «Першы дзень» і спецыяльнага штэмпеля, падрыхтаваны рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам паштовай сувязі «Белпошта» і Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у цесным узаемадзеянні з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы і Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

Мастацкай асновай паштовай маркі стаў партрэт Янкі Купалы, напісаны народным мастаком СССР Міхаілам Савіцкім (палатно, алей, 1981, са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь).

Тыраж маркі 48 тысяч. Прадукцыя выраблена ў лістах, якія складаюцца з шасці марак і па-мастацку аформленага поля. Маркі выраблены з выкарыстаннем сучаснай паліграфічнай тэхналогіі: тэрмічнага ціснення  матавай фольгай залацістага колеру.

У прэзентацыі прымнялі ўдзел: Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Уладзіміравіч Святлоў; Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Генадзьевіч Шэдко; Дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Раманаўна Ляшковіч.

Фотарэпартаж

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *