70-годдзе стварэння першай экспазіцыі Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка «Вязынка»

70 год таму 20 чэрвеня 1948 года ў Вязынцы, на малай радзіме Янкі Купалы, была адкрыта першая экспазіцыя. Яна стваралася дзякуючы намаганням жонкі паэта Уладзіславы Луцэвіч — першага дырэктара тады. У працы ёй памагалі ўспаміны мясцовых жыхароў, сярод якіх быў апошні ўласнік старадаўняга маёнтка Юзаф Замбжыцкі, які памятаў Бянігну і Дамініка Луцэвічаў і маленькага Янку і ганарыўся, што ягоны дом стаў месцам нараджэння вялікага паэта.
Павіншаваць Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка», на радзіму паэта завіталі незвычайныя госці – удзельнікі Мінскага міжнароднага клуба жонак паслоў і дыпламатаў. Напярэдадні дня летняга сонцастаяння прадстаўніцы розных краін свету даведаліся пра беларускую традыцыю святкавання Купалля: плялі вянкі і пускалі іх па рэчцы Вязынка, спявалі архаічныя купальскія песні і вадзілі карагоды. Госці зрабілі запаведніку карысны падарунак — газонакасілку, якая дапаможа супрацоўнікам музея даглядаць 20 га маляўнічай тэрыторыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *