Адкалядавалі! Час гукаць вясну!

Інтэрактыўная праграма “Калядкі ў Купалавым доме” у снежні 2018 і студзені 2019 года ладзілася рэкордную колькасць разоў – 58! Яе ўбычыла амаль 3000 чалавек, ад якіх мы пачулі многа цёплых і добрых слоў! Дзякуй усім вялікі!
Цікава, што распачалі і завяршылі праграму дабрачынныя Калядкі:
- 13 снежня 2018 года музей далучыўся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы сэрцы – дзецям», якая праводзілася ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» Беларускім дзіцячым фондам. На свята ў музей прыехалі 50 дзяцей-сірот з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу Магілёўскай і Віцебскай вобласці, а таксама юныя мінчане з прыёмных і шматдзетных сем’яў.
- 17 студзеня 2019 года шэсць супрацоўнікаў музея, якія ўдзельнічаюць у праграме, паехалі з ёй і, канешне, з падарункамі ў госці ў Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў Завадскога раёна г. Мінска.
Дабрачынная праграма была арганізавана двойчы і для Асацыяцыі шматдзетных бацькоў Завадскога раёна, а яшчэ музей меў гонар прымаць удзельнікаў міжнароднага фестываля “Калядныя вечары на Залатой горцы” – узорны калектыў “Перлінка” пад кіраўніцтвам Маі Сайпель (Украіна, Хмельніцкая вобласць).
У гэтым годзе, як і заўсёды, мы прасілі дзяцей пісаць пажаданні ўсім людзям з Калядамі і Новым годам! Часта жадалі проста Шчасця, але цікава, што варыяцый напісання аднаго гэтага слова мы налічылі ажно 40!!!
Усміхніцесь і Вы:
- Щястья
- Щастя
- Щастье
- Щчасьтя
- Щасте
- Щастья
- ЩRСЬТЬR
- Щастие
- Щясьтье
- Счястья
- Счастя
- Счасця
- ᴐчаᴐтья
- Шчасьтя
- Шчасць
- Шчасцья
- Шчасця
- Шчасьтья
- Шчасцця
- Шчасцасце
- Шастя
- Шастья
- Шчасте
- Шчастья
- Шчашця
- Стящтя
- Сястя
- Счасце
- Сшасья
- С частья
- Счасця
- Счаштья
- Стечте
- Счасцья
- Счасте
- Сшасця
- Сичасця
- Сщастья
- Сщчастья
- Счастьстя
З 1 лютага пачынаем гукаць вясну! Запрашаем! Далучайцеся!