18 лютага ў Музеі беларускай культуры ў Гайнаўцы (Польшча) адбылося адкрыццё выставы “Завуся я толькі Янка Купала”

Янка Купала – паэт-прарок, паэт-філосаф, першы народны паэт Беларусі. Яго творчасць стала сцягам духоўнага адраджэння народа: выяўляла рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў на працягу першых дзесяцігоддзяў ХХ ст., абуджала гістарычную памяць нацыі, фарміравала грамадзянскі ідэал беларускай дзяржаўнасці, уздымала нацыянальнае мастацкае слова да сусветнага ўзроўню.
Выстаўка арганізавана ў рамках міжнароднага вставачнага праекта “Янка Купала ў дыялогу культур” і прадстаўляе жыццёвы і творчы шлях беларускага класіка. Узаемасувязь беларускага класіка з польскай культурнай і літаратурнай традыцыямі праходзіць праз уплыў на яго творчай спадчыны Адама Міцкевіча, Уладзіслава Сыракомлі, Элізы Ажэшкі, Генрыка Сянкевіча, Юзафа Крашэўскага. Шэраг ранніх вершаў паэта быў напісаны па-польску, пазней ён аддаваў даніну павагі і захаплення польскім творцам як перакладчык. Паэтычны свет самога Купалы таксама не застаўся па-за ўвагай польскіх пісьменнікаў. Многія вершы беларускага Песняра набылі новае нараджэнне ў рэчышчы польскай мовы.