6 ліпеня з 12:00 да 15:00 адбудзецца незвычайная акцыя, прымеркаваная да дня нараджэння Янкі Купалы

 

У парку імя Янкі Купалы ў Мінску будзе праходзіць вялікая чыстка галоўнага помніка беларускаму песняру. Чыстка будзе поўнамаштабнай, з прыцягненнем прафесійнай тэхнікі і альпінісцкага рыштунку. Асноўную частку уборкі правядуць спецыялісты клiнiнгавай кампаніі ТДА «Аталиан» у рамках гадавога праекта карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці бізнесу, прапанаванага МГА «Сонечны круг». Да прафесійных клiнераў далучацца выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна горада Мінска.

У плане не толькі ўборка. Супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы раскажуць пра творчасць і жыццё класіка, прачытаюць вершы класіка разам з выхаванцамi аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Дыетолаг, брэнд шэф-кухар, тэхнолаг грамадскага харчавання Марыны Бандаровіч правядзе пікнік з майстар-класам па прыгатаванню беларускай скiбкi для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *