18 сакавіка ў сценах музея адбыўся барабанны майстар-клас для дзяцей у рамках праграмы «Побач і разам»

На мерапрыемстве ўсе змаглі ўпэўніцца, што арт-тэрапія карысная для дзяцей і дарослых. Калі бацька і дзіця знаходзяцца ў адзінай творчай прасторы, то паміж імі ўзнікае асаблівая камунікацыя.
Гульня на этнічных барабанах стала выдатнай магчымасцю знайсці для сябе новы спосаб самавыяўлення, сустрэць блізкіх па духу людзей, набыць новых цікавых сяброў, а таксама адчуць радасць ад сумеснай творчасці. Акрамя вялікага задавальнення ад гульні, з дапамогай барабанаў можна якасна палепшыць свае навыкі зносін і ўзаемадзеяння з іншымі людзьмі, знайсці новыя неардынарныя шляхі для зносін і камунікацыі са сваім дзіцем.
На сённяшні дзень у праекце ўжо прымаюць удзел дзеці з аўтызмам.