Адкрылася новая выстаўка мастацкіх работ “Бацькаўскія гоні” з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы

Купалаўскім мясцінам, адлюстраваным у беларускім выяўленчым мастацтве, прысвечана выстаўка мастацкіх работ са збораў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні, –

На чужое неба ўжо гляджу сягоння.

Але думкай, сэрцам толькі вас я знаю,

Як і жыў, жыву я ў сваім родным краю.

Маляўнічыя краявіды мясцін, у якіх давялося жыць і працаваць Янку Купалу знайшлі адбітак у яго вершах. Іх сціплая прыгажосць для паэта была непераўзыдзенай.

І не выпадкова ўжо не адно дзесяцігоддзе гэтыя куточкі Беларусі прыцягваюць увагу беларускіх мастакоў, якія наноў ствараюць фарбамі і алоўкам “бацькаўскія гоні” Купалы.

Работы, прадстаўленыя ў экспазіцыі выстаўкі “Бацькаўскія гоні” – мастацкі партрэт Беларусі Янкі Купалы, якая жыла ў сэрцы паэта.