ЧАС СВЯТКАВАЦЬ!

З 15 снежня 2018 года па 18 студзеня 2019 года (акрамя 24,25,31 снежня і 1 і 7 студзеня) Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на “Калядкі ў Купалавым доме” (для дзяцей ад 5 да 10 гадоў, іх бацькоў і настаўнікаў).
Для маленькіх сяброў мы падрыхтавалі цікавую святочную праграму і прапаноўваем:
- Даведацца, як беларусы адзначаюць Каляды на працягу апошніх 100 гадоў
- Павадзіць карагоды з калядоўшчыкамі і Казой
- Паспяваць ды патанчыць
- Прыняць удзел у актыўных гульнях
- Паглядзець лялечны спектакль “У пошуках Снягуркі”
- Адгадаць загадкі Снягурачкі і атрымаць прыз!
- Зрабіць елачку сваімі рукамі і атрымаць падарунак ад Дзеда Мароза!!!
Уваход: 6,00 рублёў.
Працяг праграмы: 1 гадзіна 15 хвілін.
Абавязковы папярэдні запіс!!!