Дзень беларускага пісьменства

“Ачуняць, глянуць па-арлінаму смела,

дружна на свет белы, загаманіць праўдай

цэламу свету громка, свабодна мы зможам

толькі тады, калі пад саламянымі стрэхамі

нашых хат зойме пачэснае месца наша

родная беларуская кніжка.”

                                                    Янка Купала

 

1-2 верасня музей прымаў удзел у Днях беларускага пісьменства ў г. Янаў Брэсцкай вобласці з грамадска-культурнай акцыяй “Чытаем Купалу разам” у рамках выставачнага праекта “Абуджаная жалейка”, прысвечанага цыклу патрыятычных вершаў Янкі Купалы 1918 года і прымеркаванага да 110-годдзя выхаду першага зборніка “Жалейка”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *