10 жніўня 2017 г. а 17-й гадзіне адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі Войтэха Рушына (Славакія) “ПАЭЗІЯ ЧАЛАВЕЧАЙ ДУШЫ”.

Войтэх Рушын – доктар прыродазнаўчых навук , доктар фізіка-матэматычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік астранамічнага інстытута Славацкай Акадэміі навук.

Плёнам хобі Войтэха Рушына стала выстаўка “ПАЭЗІЯ ЧАЛАВЕЧАЙ ДУШЫ”, на якой у шэрагу партрэтаў старых і дзяцей, маладых і сталых людзей, якія жывуць у розных краінах і на розных кантынентах, няма ніводнага непрыгожага – усе яны прыўкрасны. Здаецца, шматгадовыя стасункі з Сонцам развілі ў ім талент бачыць сонца ў любым чалавеку. Гэта не можа не натхняць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *