Грамадска-культурная акцыя “Чытаем Купалу разам”

Я зноў заснуўшую было жалейку

Бяру і пробую ў ёй галасоў…

“Для Бацькаўшчыны”. Янка Купала, 1918

 27 лютага Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ладзілі традыцыйную грамадска-культурную акцыю “Чытаем Купалу разам” з удзелам прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага ў Рэспубліцы Беларусь. Акцыя праводзіцца з 2012 года і прымеркавана да Міжнароднага Дня роднай мовы.

Прадстаўнікі 23 краін чыталі па беларуску ўрыўкі з вершаў Янкі Купалы, створаныя 100 гадоў таму.

Увазе ўдзельнікаў імпрэзы музей прадставіў выстаўку работ вядучых мастакоў Беларусі “Для Бацькаўшчыны”, на якіх адлюстраваны мясціны, звязаныя з жыццём паэта на зломе эпох, і вобраз Янкі Купалы як прарока нацыянальнага Адраджэння і народнага дыпламата.

На ўспамін аб мерапрыемстве амбасадары атрымалі салодкі пачастунак ад лепшых пекараў Беларусі КУП “Мінскхлебпрама” – пернік з выявай Вязынкі, бо 2018 год у Рэспубліцы Беларусь абвешчаны Годам малой радзімы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *