Дні культуры Беларусі ў Грузіі

16 лістапада 2017 года ў рамках Дзён культуры Беларусі ў Грузіі ў г. Тбілісі была ўрачыста адкрыта выстаўка з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “Грузія, дружная з сонцам краіна”, створаная ў межах праекта “Янка Купала ў дыялогу культур” і прымеркаваная да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.

Паэт неаднойчы бываў у Грузіі. Упершыню Янка Купала наведаў “дружную з сонцам краіну” 80 гадоў таму ў снежні 1937 года. Ён прыязджаў у Тбілісі з нагоды 750-годдзя паэмы Шата Руставэлі “Віцязь у тыгравай шкуры”.

Шчырае захапленне гэтай прыгожай зямлёй і яе народам знайшло адбітак у вершах паэта: “Грузія”, “Генацвале”, “Сонечнаму Шата Руставэлі”.

Калісьці Грузія зачаравала беларускага Песняра. У сваю чаргу госці выстаўкі атрымалі магчымасць пазнаёміцца з маляўнічымі куточкамі Беларусі, дзе нарадзіўся, выспеў і расквітнеў талент выдатнага творцы, дзякуючы цыклу мастацкіх фатаграфій “Паэзія купалаўскіх мясцін”. Падчас вернісажу адбылася прэм’ера песні «Генацвале» на музыку Рамана Козырава ў выкананні Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *