ХІІІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні

23–24 кастрычніка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы прайшлі

 ХІІІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні“НАМ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА”

 да 75-годдзя заснавання Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы

 

Традыцыйная міжнародная навуковая канферэнцыя, арганізаваная Купалаўскім музеем і Міжнародным фондам Янкі Купалы, была прысвечана творчасці і грамадскай дзейнасці Янкі Купалы, яго ролі ў фарміраванні беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, рэцэпцыі нацыянальнай культурнай спадчыны ў сучасным свеце. Музеязнаўчая секцыя разгледзела праблемы і перспектывы развіцця сучаснага літаратурнага музея, яго ролю ў захаванні, інтэрпрэтацыі і папулярызацыі спадчыны выбітных творцаў.

23 кастрычніка 2019 года а 17.00 адбылася прэзентацыя беларускага нумара часопіса “NAPÚT” (Будапешт), які пазнаёміў венгерскага чытача з гісторыяй і культурай Беларусі, з творчасцю Янкі Купалы: змешчаны 4 варыянты перакладу верша “А хто там ідзе?” і пераклад першай часткі п’есы “Тутэйшыя”. Выданне прадставілі галоўны рэдактар Дзьёрдзь Сонды і перакладчык Петар Барас.

24 кастрычніка 2019 года прайшла канферэнцыя. Свае даклады  прадставілі як беларускія навукоўцы, так і даследчыкі з Расіі, Венгрыі, Латвіі, Польшчы, падчас пленарнага паседжання і ў рамках работы секцый абмеркаваўшы розныя аспекты купалазнаўства, музеефікацыі і актуалізацыі спадчыны Янкі Купалы, літаратурнага музеязнаўства.

У рамках канферэнцыі прэзентаваны выставачны праект да 110-годдзя прыезду Янкі Купалы ў Пецярбург “Душой я вольны чалавек”, які ўпершыню экспанаваўся на пляцоўцы Усерасійскага музея А. С. Пушкіна ў час VII Санкт-Пецярбургскага міжнароднага культурнага форуму (2018).

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *