Калектыў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы віншуе ўсіх лаурэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і Спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва!

Ганарымся і віншуем Барткову Марыю Мікалаеўну, загадчыка аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы, якая ў складзе калектыва Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла камісіі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, спрычынілася да з’яўлення беларускага тэксту Новага Запавету, перакладзенага з арыгінальных моў і зацверджанага афіцыйна. Сімвалічна, што выданне ўбачыла свет у год 500-годдзя Бібліі Францішка Скарыны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *