Круглы стол “Беларуска-чачэнскія гуманітарныя і літаратурныя адносіны”

21 чэрвеня 2019 года Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы стаў пляцоўкай правядзення круглага стала “Беларуска-чачэнскія гуманітарныя і літаратурныя адносіны”, арганізаванага Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Чачэнскі бок на пасяджэнні прадстаўлялі вышэйшыя кіраўнікі Чачэнскай Дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Грозны”: дырэктар Ахмед Дудаеў, Першы намеснік дырэктар Ільман Вахідаў, намеснік дырэктара па тэхніцы Тамерлан Дайніеў, памочнік дырэктара Арбі Дакшукаеў. З беларускага боку ў дыялогу ўдзельнічалі кіраўнікі выдавецтва “Мастацкая літаратура”: дырэктар Алесь Бадак і галоўны рэдактар Віктар Шніп, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, адказны сакратар часопіса “Полымя” Юлія Алейчанка, галоўны дырэктар міжнароднага радыё “Беларусь” паэт Навум Гальпяровіч, дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі розныя аспекты і формы супрацоўніцтва, падкрэслілі важнасць асабістых сустрэч журналістаў і літаратараў, плённасць кантактаў з установамі культуры для развіцця міжнародных сувязяў. Пра гэта яскрава сведчыць зборнік “Санеты” Янкі Купалы на мовах свету, які рыхтуе Купалаўскі музей сумесна з выдавецтвам “Мастацкая літаратура”. Чачэнскае прачытанне легендарных вершаў ажыццявіў паэт і перкладчык Адам Ахматукаеў, які тройчы наведваў Беларусь, быў госцем Купалавага дома.

Нягледзячы на насычанасць праграмы кароткага візіту ганаровыя госці наведалі стацыянарную экспазіцыю музея і высока ацанілі яе інфармацыйнасць, дасягнутую праз спалучэнне класічных форм і ІТ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *