“Купала заўсёды ў сэрцы маім”

У Купалаўскім мемарыяльным запаведніку “Ляўкі” (Аршанскі раён, Віцебская вобласць) 30 чэрвеня адбылося свята “Купала заўсёды ў сэрцы маім”, прысвечанае 137-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.

Госці свята і гаспадары Аршанскай зямлі ўсклалі кветкі да помніка Янку Купалу, наведалі літаратурна-дакументальную экспазіцыю музея, дачу паэта, на ганку якой чыталі вершы Песняра і прысвячэнні яму.

У рамках мерапрыемства намаганнямі Дзяржаўнай ўстановы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” былі праведзены Купалаўскія чытанні “Гучыць Купалаўская ліра”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *