Літаратурна-музычнае мерапрыемства, падрыхтаванае вучнямі сш №22 г. Мінска

22 мая 2019 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылося літаратурна-музычнае мерапрыемства, падрыхтаванае вучнямі сш №22 г. Мінска па ініцыятыве педагога Пунтус Інэсы Вячаславаўны. Школьнікі паказалі адмысловую праграму, падчас якой выконвалі песні на словы Янкі Купалы і чыталі вершы паэта. Супрацоўнікі музея з вялікім задавальненнем прынялі ў падарунак сувеніры, зробленыя рукамі дзяцей. А мадэль самалёта ўпрыгожыла інтэрактыўную зону “Хлопчык і лётчык” на экспазіцыі музея.

Вучні прыемна ўразілі супрацоўнікаў музея сваёй выхаванасцю і зацікаўленасцю гісторыяй беларускай літаратуры, што, безумоўна, з’яўляецца вынікам працы педагагічнага калектыва школы.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *