“Меер Аксельрод. Кніжная графіка”

“Меер Аксельрод. Кніжная графіка” – да 115-годдзя мастака ладзіцца выстаўка яго твораў, якія захоўваюцца ў нашчадкаў багатага на таленты роду Аксельродаў: братоў Зэліка, Меера і Залмана звязвала з Янкам Купалам творчае сяброўства і захапленне паэзіяй, мастацтвам і кінадакументалістыкай.

Будуць прадстаўлены ілюстрацыі да кніг Янкі Купалы, Змітрака Бядулі, Якуба Коласа, Ізі Харыка, Зеліка Аксельрода, а таксама замалёўкі даўняга Мінска.

Выстаўка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы працуе з 7 па 25 жніўня 2018 года.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *