Міжнародны дзень абароны дзяцей

1 чэрвеня 2018 года Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрасіў 100 школьнікаў Ленінскага раёна г. Мінска разам адзначыць Міжнародны дзень абароны дзяцей.

Свята адзначаецца ўжо некалькі дзесяткаў гадоў больш чым у 60 краінах. Афіцыйна яго ўпершыню адсвяткавалі ў 1950 годзе, але вытокі дзіцячага дня сягаюць у 20-я гады мінулага стагоддзя. Гэта той час, калі Янка Купала жыў у Мінску і яго гасцінны дом поўніўся дзіцячымі галасамі, смехам і спевамі.

Святочны дабрачынны праект адбыўся ў незвычайным фармаце: квэст па тэрыторыі парка імя Янкі Купалы і па музейнай экспазіцыі.

Дзеці пераканаліся, што музей можа быць займальным, поўным дзіўных адкрыццяў, і атрымалі радасць і задавальненне ад пазнання невядомага, таямнічага і цікавага ў свеце людзей і рэчаў.

Па заканчэнні гульні кожны з нястомных падарожнікаў атрымаў падарунак ад музея. Але галоўны прыз – гэта станоўчыя ўражанні і святочны настрой!

 

P.S.   З намі вандравалі: сш № 36, сш № 4, сш № 15, сш № 40, сш № 118,  сш № 189, сш № 164, сш № 51.

Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *