Музеі XXI ст. Новыя сэнсы, новая прастора, новыя вобразы

9–10 красавіка 2019 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца Міжнародная канферэнцыя «Музеі XXI ст. Новыя сэнсы, новая прастора, новыя вобразы”, арганізаваная Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у партнёрстве з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, Фондам “Культурная спадчына і сучаснасць”, Беларускім камітэтам Міжнароднага Савета Музеяў “ІСОМ”, Рэспубліканскім Саветам дырэктароў музеяў.

Работа канферэнцыі скіравана на вырашэнне практычных пытанняў удасканалення, развіцця і эфектыўнага кіравання музеямі і музейнымі калекцыямі ва ўмовах хуткіх сацыяльных трансфармацый і пераўтварэнняў, а таксама на пошукі новых тыпаў камунікацыі і дыялогу, якія музеі павінны генерыраваць ў XXI ст.

У канферэнцыі прымаюць удзел музейныя спецыялісты, а таксама даследчыкі ў галіне музеалогіі і культурнай спадчыны з Беларусі, Германіі, Расіі, Латвіі, Літвы, Грузіі, Польшчы, Азербайджана, ЗША і Кітая. Сярод ключавых дакладчыкаў – Ганс Марцін Хінс, экс-Прэзідэнт Міжнароднага Савета Музеяў (2010–2016 гг.), Міхаіл Гнядоўскі, вядучы расійскі музеолаг, і Сяргей Ушакін, выкладчык Прыстанскага ўніверсітэта (ЗША), вядомы культуролаг і філосаф,.

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • Дзейнасць музеяў у кантэксце глабальных праблем сучаснасці.
  • Узаемадзеянне музеяў з мясцовымі супольнасцямі.
  • Удасканаленне стандартаў прафесійнай музейнай дзейнасці.
  • Музейная адукацыя і камунікацыя, інклюзіўныя музейныя праекты.
  • Супрацоўніцтва, партнёрства, адвакацыя ў сучаснай музейнай прасторы.

За апошнія дзесяцігоддзі музеі зведалі велізарныя змены, але нашы ўяўленні аб музеях як цэнтрах спадчыны і камунікацыі практычна не змяніліся. Тым не менш музейную супольнасць сёння не могуць не хваляваць выклікі і праблемы, з якімі яна сутыкнулася ў XXI ст. Якія з музеяў могуць і застануцца запатрабаванымі грамадствам? Якія ключавыя фактары і перспектывы ўплываюць на тое, як павінны і могуць дзейнічаць музеі ў сучасных умовах? Як на музеі ўплывае змяненне дэмаграфічнага клімату, эвалюцыя звязаных з імі супольнасцяў? Якое патэнцыйнае ўздзеянне на музеі аказвае глабальны рынак мастацтва? Нарэшце, як музеі сёння павінны рэагаваць на сацыяльныя і палітычныя змены, на трансфармацыю патрэбаў музейнай аўдыторыі?

Адказ на гэтыя выклікі і праблемы паспрабуем знайсці на маючай адбыцца міжнароднай сустрэчы прафесіяналаў.

Задача канферэнцыі – стварыць перспектыўную платформу для пастаяннага супрацоўніцтва як унутры музейнай экспертнай супольнасці Беларусі, так і ў больш шырокім міжнародным кантэксце.

Азнаёміцца з праграмай міжнароднай канферэнцыі

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *