Музычная праграма «Тутэйшы»

Аляксандр Віслаўскі – спявак, кампазітар, аранжыроўшчык. Вучыўся ў сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай Дзяржаўнай Кансерваторыі і Інстытуце культуры па класу акадэмічнае харавое дырыжыраванне.

Працаваў у маладзёжнай студыі ансамбля «Песняры» (1985-86), у ансамблі «Праспект (1986-87) і «Песняры» (1987-91); у эстрадным аркестры Белдзяржтэлерадыёкампаніі (1991-93); у эстрадным аркестры п/к М. Фінберга (1993-95); у групе «Рублёвая зона» (1995-97) і інш.

Праца над альбомам «Тутэйшы» на вершы Янкі Купалы працягвалася больш за год. Падбор вершаў заняў большую палову часу.

Праграма складаецца з 8-мі твораў:

 

  1. Дам я вам слоўца
  2. Тутэйшы
  3. Я ад вас далёка
  4. Памяці Шаўчэнкі
  5. Над калыскай
  6. Жыды
  7. Паўстань
  8. Песня мая

 

“На мой погляд, тэма, якая аб’ядноўвае гэтыя творы – гэта патрыятызм, любоў да Радзімы, да свайго народу. Я шчаслівы чалавек! Бог даў мне магчымасць і стварыў умовы для маёй працы. За апошнія тры гады – гэта трэці беларускамоўны альбом”.

 

Аляксандр Віслаўскі.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *