Нашы віншаванні!

Калектыў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы сардэчна віншуе Народнага артыста Беларусі Віктара Манаева з 60-годдзем з дня нараджэння!

Для нас Вы заўсёды з’яўляецеся прыкладам вялікай духоўнасці і высакароднасці служэння Беларусі. Ваша акцёрская праца ўзбуджае пачуццё любові і павагі да роднай беларускай зямлі.

Заставайцеся і надалей шчырым беларусам, сейце свае залатыя зярняты творчасці, што ўзрастуць у сэрцах Вашых гледачоў.

Зычым Вам моцнага здароўя, доўгіх год жыцця, штодзённай асалоды ад працы!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *