“Пасвячэнне ў першакласнікі”

Каб восень запомнілася першакласнікам як пара святочных падзей, цікавых адкрыццяў і сустрэч, запрашаем правесці “Пасвячэнне ў першакласнікі” у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы!
Праграма мерапрыемства распрацавана ў фармаце падарожжа каманд з капітанамі па 8 залах музея, падчас якога дзеці даведаюцца: хто такі Янка Купала і што ён напісаў для дзяцей, як жылі беларусы 100 гадоў таму, якія ветлівыя словы трэба казаць пры сустрэчы і на развітанне, і многае іншае.
Кожны з удзельнікаў свята атрымае падарунак ад музея з сімволікай свята!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *