Цудоўны падарунак атрымалі да прафесійнага свята ад славацкіх сяброў — пераклад твораў Янкі Купалы на славацкую мову!

Кніга выйшла ў выдавецтве Саюза славацкіх пісьменнікаў. Укладальнік і адзін з перакладчыкаў — даўні сябра нашага музея Пасол Мар’ян Серватка. У чэрвені плануем правесці прэзентацыю кнігі ў музеі.