Персанальная выстаўка мастака, паэта і перакладчыка Лі Цзо “Мастацтва каліграфіі”

Напярэдадні Кітайскага Новага Года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі мастака, паэта і перакладчыка Лі Цзо “Мастацтва каліграфіі”.

Спадар Лі Цзо прадставіў беларусам унікальную магчымасць праз аўтарскія ўзоры традыцыйнай кітайскай каліграфіі бліжэй пазнаёміцца з адной з самых старажытных культурных традыцый Азіі. Унікальнасць выстаўкі заключаецца і ў тым, што ў каліграфічных надпісах, прадстаўленых на выстаўке, вершы самога мастака.

Лі Цзо – адзін з перакладчыкаў санетаў Янкі Купалы, якія былі выдадзены асобнай кнігай на 17 мовах у выдавецтве “Мастацкая літаратура” у 2019 годзе. На ўрачыстым адкрыцці выстаўкі прагучаў санет “Для Бацькаўшчыны” у аўтарскім перакладзе.

Аздобай вечара і сапраўднай асалодай для прысутных стала выступленне выкладчыкаў, магістрантаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Напрыканцы аўтар выстаўкі запрасіў усіх на майстар-клас па каліграфіі, які прайшоў у музеі 25 студзеня з аншлагам. Кожны ўдзельнік атрымаў у падарунак аўтарскую работу мастака Лі Цзо. 

Спасылка на відэаматэрыялы з адкрыцця выставы і майстар-класа:

https://drive.google.com/drive/folders/1_nYkVcfO5rRr1weYZtJjr6-0fNN80y6U?usp=sharing

Кошт квітка: школьнікі, навучэнцы, студэнты — 1 руб. 50 кап, дарослыя — 3 руб.

Выставу можна наведаць да 8 лютага 2020 года.

Чакаем ВАС!

Даведкі па тэл. (017)327-73-54

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *