Прэзентацыя першага тома персанальнай энцыклапедыі «Янка Купала»

31 студзеня 2018 года – прэзентацыя першага тома персанальнай энцыклапедыі «Янка Купала», выдадзенага ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Гэта багата ілюстраванае энцыклапедычнае выданне ўключае каля 1500 артыкулаў: біяграфічных, літаратуразнаўчых і крыніцазнаўчых, бібліяграфічных і нават геаграфічных, – якія даюць шырокі даведачны матэрыял аб жыцці, творчасці першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, распавядаюць пра гісторыю ўшанавання і даследавання спадчыны нацыянальнага генія.
Пад вокладкай першага тома абноўленай энцыклапедыі сабраны артыкулы ад “А” да “З”. Тыраж выданння – 1500 экземпляраў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *