Прэзентацыя кнігі беларускай паэзіі «Хуш килƏсез – Калі ласка!»

5 чэрвеня ў музеі народнага паэта Беларусі, драматурга, публіцыста і перакладчыка Янкі Купалы адбылася прэзентацыя кнігі беларускай паэзіі «Хуш килƏсез – Калі ласка!», якая была выдадзена ў 2018 годзе ў Рэспубліцы Татарстан.

У кнігу ўвайшлі творы больш чым 30 беларускіх паэтаў – як класікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, так і сучаснікаў.

 Аўтар перакладаў і ўкладальнік кнігі – народны паэт Татарстана, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі, лаўрэат прэміі Рэспублікі Татарстан імя Г. Тукая, аўтар каля 40 зборнікаў вершаў і паэм Рэнат Харыс.

У прэзентацыі бралі ўдзел паэты, чые творы можна ўбачыць на старонках кнігі: Алесь Бадак, Міхась Пазнякоў, Мікола Мятліцкі, Віктар Шніп, Таццяна Сівец, Юлія Алейчанка.

Ганаровыя госці мерапрыемства – дэпутат Дзяржаўнага Савета Рэспублікі Татарстан, дырэктар Дома дружбы народаў Татарстана Ірэк Ільдусавіч Шарыпаў, член Грамадскай Палаты Саюзнагай дзяржавы, ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Казані Сяргей Паўлавіч Марудэнка, дырэктар музея-кватэры Янкі Купалы ў сяле Пячышчы Рымма Юр’еўна Абызава.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *