6 верасня адбылася прэзентацыя кнігі Тамары БУНТА “Чароўны кошык»

Кніга выйшла ў 2018 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Ілюстрацыі да кнігі стварыла вядомая беларуская мастачка Аксана АРАКЧЭЕВА.

Новы зборнік дзіцячай пісьменніцы Тамары Бунта склалі пятнаццаць  апавяданняў, героямі якіх з’яўляюцца сучасныя дзеці з іх радасцямі і крыўдамі, перамогамі і расчараваннямі, пошукамі і стратамі. Кніга разлічана для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

Тамара Пятроўна Бунта – вядомы журналіст, працавала ў розных беларускіх выданнях. У 2003 – 2014 гадах была галоўным рэдактарам часопіса жанчын Беларусі “Алеся” (былая назва – “Работніца і сялянка”). З’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкалаў, прысвечаных тэме дзяцінства, мацярынства, грамадскай дзейнасці жанчын. Узнагароджана Знакам “Выдатнік друку Беларусі”. Член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, член праўлення ГА “Беларускі саюз жанчын”. З’яўляецца старшынёй Клуба творчых жанчын “Спадарыня”, створанага пры СПБ і БСЖ.

У прэзентацыі прымуць удзел:

БАДАК Алесь Мікалаевіч – дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, паэт, лаўрэат міждзяржаўнай прэміі “Зоркі Садружнасці”;

БАБРОВА Анастасія Леонідаўна – актрыса Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі;

ДРАНЬКО-МАЙСЮК Васіль Леанідавіч – драматург, пісьменнік, літаратурны крытык;

ЕРМАКОВА Надзея Андрэеўна – намеснік старшыні ГА “Беларускі саюз жанчын”;

ЛІПСКІ Уладзімір Сцяпанавіч – галоўны рэдактар часопіса для дзяцей “Вясёлка”, пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь;

МАЗГО Уладзімір Мінавіч – намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Нёман”, паэт, перакладчык, член Рады Мінскага гарадскога аддзялення ГА “Саюз  пісьменнікаў Беларусі”, кіраўнік секцыі дзіцячай літаратуры СПБ;

ЦЫБУЛЬСКІ Кастусь Пятровіч – паэт-песеннік;

Узорны фальклорны ансамбль “КАЛЫХАНКА” а.г. Міханавічы Мінскага раёна, кіраўнік Ларыса РЫЖКОВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *