Прэзентацыя выстаўкі «Завуся я толькі Янка Купала» у клубе суайчыннікаў «Вісарыён Бялінскі»

 

15 снежня адбылася прэзентацыя выстаўкі «Завуся я толькі Янка Купала» у клубе суайчыннікаў «Вісарыён Бялінскі» у прыгарадзе Буэнас-Айрэса, Сан Марцін. У гэтым клубе ёсць зала Янкі Купалы. Там прадстаўлены і матэрыялы з нашага музея, што былі перададзены яшчэ ў 2002 годзе. Цяпер мы перадалі ў дар клубу адбіткі графічных работ Янкі Раманоўскага і Арлена Кашкурэвіча. Было немагчыма без хвалявання глядзець і слухаць беларускія, украінскія і рускія песні і танцы ў выкананні самадзейных артыстаў! Як важна, што яны любяць і ганарацца сваёй гістарычнай Радзімай! Наша выстаўка перададзена ў дар Пасольству Рэспублікі Беларусь ў Аргенціне, яна праедзе па ўсёй краіне і будзе паказана ў клубах дыяспары.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *