Смуткуем і памятаем

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы смуткуе ў сувязі са смерцю народнага артыста Беларусі Генадзя Міхайлавіча Гарбука.

Найвялікшы артыст, які аддана служыў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы больш за паўстагоддзя, увасобіў на сцэне вобразы беларусаў, якія сталі роднымі і дарагімі сэрцу кожнага гледача.

Нам дорагі ўсе ролі, якія бліскуча выконваў любімы акцёр, у тым ліку і ў спектаклях па п’есах Янкі Купалы “Раскіданае гняздо” і “Паўлінка”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *