спачуванне

Калектыў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы глыбока смуткуе з прычыны смерці выдатнага беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі, Дзмітрыя Смольскага і выказвае шчырыя спачуванні яго родным і блізкім.

Ён пакінуў нашчадкам багатую спадчыну, у якой і музыка да шэрага вершаў народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, і араторыя “Паэт” у 13 частках, прысвечаная беларускаму Песняру.

Ганарымся, смуткуем, памятаем.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *