24 верасня Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы традыцыйна зладзілі свята Багач у Купалаўскім мемарыяльным запаведніку “Вязынка”

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і да першага запальвання хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце. Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.

Асноўнай дзеяй свята з’яўляецца ссыпанне агульнага Багача, таму мы зноў просім усіх нашых гасцей захапіць з сабой па жменьцы зерня.

У гэтым годзе на свяце праспявалі урачыстыя дажынкавыя песні гурты Мярэжа, Горынь, Дайнава, Астроўна, Варган і дзіцячыя гурты Каралікі і Калыханка, а танцавальную вечарынку зладзілі музыкі і танцоры клуба традыцыйнага танца Сіта. Акрамя таго, на свяце працавалі дзіцячыя пляцоўкі з рознымі радасцямі. Як заўжды, дзейнічалі традыцыйная кухня і кірмаш.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *