19 красавіка адбыўся вечар-прэзентацыя работ пейзажнай графікі «Цэлы край — родны мне й дарагі»

Выстаўка прымеркавана да дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў, кавалера ордэна Францыска Скарыны мастака Барыса Уладзіміравіча Аракчэева.

Пачынальнік творчай дынастыі Аракчэевых Барыс Уладзіміравіч нарадзіўся 19 красавіка 1926 года. Для Аксаны Аракчэевай, дачкі мастака, таксама мастачкі, стала добрай традыцыяй менавіта ў гэты веснавы час у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ладзіць своеасаблівую справаздачу для таты і галоўнага настаўніка – сумесную выстаўку твораў.

Сёлета прыхільнікі творчасці мастакоў пазнаёмяцца з Аракчэевымі-графікамі. Рэтраспекцыя малюнкаў і акварэляў Барыса Аракчэева, напісаных на пленэрах у розных мясцінах Беларусі, ахоплівае вялікі прамежак часу – з 60-х гадоў ХХ ст. па 2004 год.

Аксана Аракчэева прадстаўляе новую серыю замалёвак, створаных падчас вандровак па “краіне пісьменнікаў”. Тут і маляўнічая Мядзельшчына з перлінай – возерам Нарач, горад Мядзел і гарадскі пасёлак Свір, вёскі Засвір, Мікольцы, Пількаўшчына, Альшэва. Гісторыя гэтых мясцін звязаная з імёнамі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, паэта і святара Казіміра Сваяка, фалькларыста Адама Гурыновіча, пісьменніка Адольфа Варановіча, лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы Уладзіміра Добоўкі і Максіма Танка.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *