Прымаем віншаванні! 20 – 24 верасня 2017 года Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы прымаў удзел у Міжнародным конкурсе на лепшы славянскі музей “ŽIVA” (Cлавенія)

Беларусь спаборнічала з 23 музеямі з 11 славянскіх краін і атрымала прыз у адной з 5 намінацый – “За лідэрства” (“For Leadership”)!

Вытрымка з дыплома (пераклад з англійскай мовы):
“Музей з’яўляецца старэйшай нацыянальнай установай і мае вялікае значэнне для горада і дзяржавы, а таксама высокую рэпутацыю, якая прасціраецца за межы краіны, што адлюстроўваецца ў добра развітых культурных стасунках і дзейнасці, якая прасоўвае культуру і гісторыю краіны далёка за яе межамі.
Музей, які мае 4 філіялы, адыгрывае істотную і актыўную ролю прадстаўляючы і прасоўваючы літаратурную спадчыну самага славутага нацыянальнага пісьменніка, аднаго з заснавальнікаў літаратуры і літаратурнай мовы, народнага паэта, духоўнага і маральнага лідэра нацыянальнага адраджэння – паэта, драматурга, публіцыста, перакладчыка і грамадскага дзеяча.
Жыццё пісьменніка і яго творчасць прадстаўлена як у традыцыйнай, так і ў новай, сучаснай форме – у пастаяннай экспазіцыі, у адукацыйнай дзейнасці і праграмах, вандроўках, перасоўных выстаўках і інавацыйных праектах – закранаючы ўсе пакаленні, задавальняючы ўсе патрэбы.
Адданае ідэі, прафесійнае лідэрства дапамагае пераадольваць выклікі, якія ўзнікаюць, робіць музей сучасным праз беражлівае стаўленне і развіццё калекцый, прэзентацый і камунікацый – усе аспекты музейнай дзейнасці інтэграваны і добра кіруюцца. У дадатак да калектыўнай памяці і пачуцця нацыянальнай ідэнтычнасці музей прадстаўляе веды і крэатыўную сілу, даследчую і адукацыйную дзейнасць, натхненне і сацыяльную згоду.
Спецыяльная ўзнагарода за лідэрства і крэатыўнасць уручаецца Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы (г. Мінск, Рэспубліка Беларусь)”.
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы віншуе музей – пераможцу конкурса ŽIVA – Славенскі музей Альпаў (Мойстрана, Славенія).
Віншуем калег з перамогай у намінацыях:
— Намінацыя “За расповед” (for Storytelling) – Валашскі музей пад аткрытым небам (г. Рожнаў-пад-Радгаштэм, Чэшская Рэспубліка);
— Намінацыя “Увага да наведвальнікаў і адкрытасць” (for the Attention to the Visitors and Openness) – Сілезскі музей (г. Катавіца, Польшча);
— Намінацыя “За выкарыстанне рэсурсаў” (for Good use of resources ) – Усерасійскае музейнае аб’яднанне музычнай культуры імя М.І. Глінкі (г. Масква, Расійская Федэрацыя);
— Намінацыя “Крэатыўнасць” (for Creativity) – Музей Мацура (г. Нові Баноўці, Сербія);
— Спецыяльная намінацыя “Ганаровая прэмія” (Honourable Mention) – Мемарыяльны музей-запаведнік А. С. Пушкіна «Міхайлаўскае» (с. Міхайлаўскае, Расійская Федэрацыя).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *