3 чэрвеня ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстаўка «Вобразы мілыя роднага краю…»

У рамках XVII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне адбылося адкрыццё выставы з фондаў Мінскага абласнога краязнаўчага музея, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Выстаўка «Вобразы мілыя роднага краю…» прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Наведаць выстаўку можна па адрасе г. Маладзечна, вул. Партызанская, 3.