Вясна ўжо на свеце, – Хрыстос уваскрос!

Напярэдадні Вялікдня супрацоўнікі музея атрымалі незвычайнае запрашэнне на дзень нараджэння, які адзначалі ў Аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў па вул. Варвашэні, 20, к.3 у г. Мінску.

4 красавіка ўзялі строі, музейныя сувеніры ды куліч і паехалі павіншаваць Веркача Паўла Пятровіча з 42-ім Днём народзінаў! Для імянінніка і яго сяброў падрыхтавалі святочную праграму з беларускімі песнямі і карагодамі. У адказ – усмешкі гэтых светлых людзей і словы падзякі ад тых, хто знаходзіцца з імі побач штодзённа, а таксама цёплая гутарка за кубачкам гарбаты!

 

Наперад па шчасце! Хай злое ўсё дрогне

Вясна ўжо на свеце, – Хрыстос уваскрос!

 

1909, Янка Купала

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *