2 лютага адбылося закрыццё выстаўкі “З новай казкай!” (дабрачынны праект музея)

Аўтары малюнкаў – дзеці з аутызмам. Кульмінацыяй урачыстасці стаў дабрачынны аукцыён у падтрымку дзейнасці міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі “Дзеці. Аутызм. Бацькі”. Аукцыяніст – мастак Аксана Аракчэева.

Дабрачынны праект музея “З новай казкай!” – гэта магчымасць аб’яднаць людзей вакол праблем, якія трэба вырашаць разам!

Падтрымаць праект прыйшлі знакамітыя беларускія мастакі, музыканты, Мінскі міжнародны жаночы клуб жонак Паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў, культурныя і грамадскія дзеячы.

Мастакі Аксана Аракчэева, Леанід Гоманаў, Надзея Бука, Аляксандр Сяліцкі перадалі ў дар МДГА “Дзеці. Аутызм. Бацькі” свае мастацкія работы для правядзенння наступнага дабрачыннага інтэрнэт-аукцыёна.

Спявак і кампазітар Дзядзя Ваня, прызёр і дыпламант міжнародных дзіцячых конкурсаў Паліна Сівец, салістка дзіцячага музычнага тэатра “Рэвю” Арына Хлус, прызёр алімпійскіх гульняў і заслужаны майстар спорта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Герасіменя падтрымалі арганізацыю і падаравалі святочны настрой усім удзельнікам урачыстасці. Кранула прысутных выступленне дзіцячых калектываў “Дудырыкі” і “Эстрадны вакал”.

Дабрачынны праект стаў яшчэ адной добрай справай у год 135-годдзя Янкі Купалы!