Адбыўся другі вечар у рамках праекта «Радыё: на хвалі мастацтва»

На гэты раз мы перанесліся ў канец 1920-х — 1930-я гады і дазналіся пра станаўленне музычнага, літаратурна-драматычнага і дзіцячага вяшчання. Паслухалі фондавыя запісы, сустрэліся з былымі і цяперашнімі супрацоўнікамі радыё Наталляй Сіротка і Маргарытай Прохар. Музычным падарункам стала праслухоўванне сімфанічнай паэмы «Песні на Божае Нараджэнне» кампазітара Аляксандра Літвіноўскага.

Радыёэфір адбудзецца 27.01.2020 а 19-й гадзіне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *