Запрашаем разам гукаць Вясну!!!

“Гуканне вясны” адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных беларускіх звычаяў. Пасля доўгай зімы мы чакаем прыгажуню-вясну, каб паскорыць яе прыход і ладзіцца свята.

Дзяўчаты-Вяснянкі навучаць вас гукаць вясну па-беларуску! Асаблівасцю такіх песень з’яўляецца тое, што кожны куплет заканчваецца гучных крыкам «Гу-у-у-у!». Адсюль і назва – «гуканне».

Нашы продкі ўпрыгожвалі дрэвы рознакаляровымі самаробнымі птушкамі з паперы, каб яны на сваіх крылах прынеслі вясну. На майстар-класе ад Вяснянак кожны зробіць сабе веснавую птушку і яна абавязкова прынясе цяпло! З радасцю госці свята адказваюць і на пытанні інтэрактыўнай віктарыны “Пазнай галасы птушак”.

На экране ажыве беларускі каляндар. Адкуль пайшлі назвы месяцаў? Як нашы продкі святкавалі “Гуканне вясны”, “Купалле”, “Багач”, “Каляды”? Дарэчы, Янка Купала ў сваіх вершах апяваў кожную пару года!

У праграме – карагоды і забавы, майстар-клас па старадаўніх беларускіх танцах і гульнях, традыцыйны  абрад “затанцоўвання” вясны.  І абавязкова – спальванне пудзіла зімы Марэны! Як такое магчыма ў будынку музея? Трэба прыйсці і пабачыць!

На працягу гадзіны мы будзем разам спяваць і радавацца жыццю!

 

Музейна-педагагічны занятак распрацаваны для вучняў 1-5 класаў.

Кошт уваходнага білета: 5 рублёў.

1 занятак – ад 20 да 40 чалавек.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне 327 78 66.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *