“Жанчына…Каханне…Вясна”

11 красавіка ў музеі адбылася літаратурна-музычная імпрэза

“Жанчына…Каханне…Вясна” для членаў Мінскага Міжнароднага Жаночага Клуба жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў

Жанчыны пазнаёміліся з традыцыямі беларускага вяселля: слухалі аўтэнтычныя спевы ў выкананні фальклорнага калектыву “Гуда”, рыхтавалі вясельны вянок і каравай, завівалі намітку, перавязвалі сватоў, варажылі, вучыліся танцаваць беларускую “Лявоніху”, даведаліся і пра гісторыю кахання Янкі Купалы.

У другой часцы праграмы чыталі вершы на сваёй роднай мове, прысвечаныя вясне, прыгажосці, жанчыне, каханню, а таксама згадвалі кветкавы сімвал краіны, якую прадстаўлялі.

У якасці музычнага падарунка для ўсіх прысутных прагучалі песні ў выкананні вядомых бардаў Алеся Камоцкага і Максіма Знака.

Напрыканцы запрасілі ўсіх на кубачак гарбаты з вясельным караваем!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *