Ноч музеяў on-line 18 мая 2020

18.05.2020

Віртуальная экскурсія па фондасховішчах музея “Таямніцы Купалавага дому”. Музей пакажа рарытэты, якія звычайна схаваныя ад вачэй наведвальнікаў, і раскрые іх сакрэты.

 

#ДзякуйДоктар

За сваё жыццё Янка Купала зведаў многа хворасцяў, таму з дактарамі паэта звязваюць шматлікія гісторыі. Пра іх распавядаюць супрацоўнікі нашага музея.

Сёння мы дзякуем дактарам, якія ратуюць жыцці людзей і зычым, каб усе хворыя вярнуліся да здароўя, і ўсе тэрмометры паказвалі 36,6!

Выставачны праект «Сваякі»

Сёння мы адкрываем выставачны праект «Сваякі», прысвечаны 100-годдзю нашага ўлюбёнага тэатра — Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. На працягу мая-чэрвеня ў сацыяльных сетках і на сайце музея сачыце за тэатральнымі гісторыямі з тых гадоў, калі Янка Купала быў у тэатры ўдзячным гледачом, сябрам рэжысёраў і артыстаў.

16.05.2020

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы 18 мая 2020 года запрашае разам адзначыць Міжнародны Дзень і Ноч музеяў, якія ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнароднага Савета ICOM адбудуцца ў рэжыме online.

Музей сёння сумуе па сваіх дапытлівых экскурсантах, яму не стае іх прысутнасці, усмешак, эмоцый, апладысментаў, аншлагаў на вернісажах і культурных праектах. Яго думкі і успаміны ад першай асобы ў відэароліку 16 мая а 19 гадзіне.

18 мая на працягу дня і ўначы музей рыхтуе для сваіх прыхільнікаў розныя цікавосткі:

10.00 – віктарына “Я памятаю” у сацыяльных сетках музея – самыя адданыя сябры Купалавага дому адкажуць на яго пытанні пра Музейныя ночы, пачынаючы з 2015 года;

12.00 – флэшмоб “З Купалам у сэрцы” – прапануем паглядзець, як жывуць і працуюць “З купалам у сэрцы” супрацоўнікі музея;

14.00 – флэшмоб “Адпачні ЯК” – просім адпачыць на канапе як Янка Купала і паўтарыць яго фотаздымак, зроблены ў гасцініцы “Масква”;

17.00 – віртуальнае адкрыццё выстаўкі “Сваякі” да 100-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы;

19.00 – флэшмоб “36,6о#ДзякуйДоктар” – цікавыя гісторыі сяброўства Янкі Купалы з дактарамі і словы шчырай удзячнасці тым, хто ратуе нас сёння;

20.00 – у прамым эфіры на YouTube канале канцэртная праграма на словы Янкі Купалы «Тутэйшы» Аляксандра Віслаўскага

https://youtu.be/Lpb5jlld4s0

23.00 – віртуальная экскурсія па фондасховішчах музея “Таямніцы Купалавага дому”. Музей пакажа рарытэты, якія звычайна схаваныя ад вачэй наведвальнікаў, і раскрые іх сакрэты.

#люблюкупалу#люблюмузей#адпачніЯК

Будзь online разам з намі!!!

https://www.facebook.com/kupalamuseum/

https://www.instagram.com/kupalamuseum/

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *