Экскурсіі

  1. Аглядавая экскурсія па 8 экспазіцыйных залах музея з:
  • праглядам відэароліка “Купалле” у фармаце 3D
  • галаграфічнымтэатрам “Янка Купала ў рабочым кабінеце”
  • інтэрактыўнай зонай “Хлопчык і лётчык”
  • праглядам урыўка са спектакля “Паўлінка” на імправізаванай сцэне ў тэатральнай зале музея
  • магчымасцю знаёміцца з дадатковай інфармацыяй з дапамогай тач-скрын экранаў.
  1. Тэматычныя экскурсіі:
  • “Паэзія купалаўскіх мясцін” (Вільня, Санкт-Пецярбург, Лагойшчына і інш.);
  • “Янка Купала – драматург”;
  • “Янка Купала і Вялікая Айчынная вайна”;
  • “20-ыя-30-ыя гады 20 стагоддзя ў жыцці і творчасці Янкі Купалы”.

Абавязковы папярэдні запіс па тэл. 8(017) 327-78-66

           3. Прэзентацыі мультымедыйных выставак з правядзеннем лецыйных заняткаў па тэмах:

  • “Як на свет радзіўся Янка” (занятак для дзяцей 1-2 класаў),
  • “І мнагацветныя акружаць нас вясёлкі” (інтэрактыўны занятак для дзяцей 1-4 класаў);
  • “І цешацца людзі як дзеці” (каляндарна-абрадавыя святы на прыкладзе твораў Янкі Купалы, для вучняў 3-5 класаў)
  • “Шляхі паэта” (завочнае падарожжа па 4 філіялах музея Янкі Купалы, па тых мясцінах, якія звязаны з жыццём і творчасцю народнага паэта Беларусі Янкі Купалы);
  • “Паэмы Янкі Купалы”;
  • “Янка Купала і Мінск” (Жыццё і творчасць Янкі Купалы ў Мінску, падарожжа па Мінску пачатку 20 ст.);
  • “Клічу вас я на пабеду…” (жыццё і творчасць Янкі Купалы ў час Вялікай Айчыннай вайны, таямніца смерці паэта).
  • “Будзь ЯК” (мода і стыль пач. 20 ст.)

*Магчымы выезд ва ўстановы адукацыі г. Мінска.

Абавязковы папярэдні запіс па тэл.8(017) 327-78-66