Грамадска-культурныя акцыі

“Чытаем Купалу разам”

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае ўсіх прыняць удзел у грамадска-культурнай акцыі “Чытаем Купалу разам”,асноўная мэта якой – аб’яднаць беларусаў жывым і мілагучным Купалавым словам, якое засталося нам у спадчыну.

Знаёмства з беларускай культурай для многіх прадстаўнікоў іншых народаў пачынаецца менавіта з Купалавых твораў, бо ў сваёй творчасці ён увасобіў самабытную беларускую душу, яго паэзія асэнсоўвае быццё людзей беларускай зямлі, самой Беларусі як часткі вялікага свету.

1 IMG_4812 IMG_6922_1

Янка Купала далучыў беларускую культуру да сусветнай, дзякуючы яго творчасці беларускую літаратуру ведаюць у многіх краінах. Творы беларускага песняра перакладзены амаль на 100 замежных моў. Адзін толькі верш «А хто там ідзе?» гучыць на 84 мовах свету.

У нашай акцыі прымаюць удзел: прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, партнёры і сябры музея, паэты і барды, акцёры вядучых беларускіх тэатраў, студэнты сталічных ВНУ, школьнікі.

IMG_5603 Изображение 148

“У дыялогу культур”

Акцыя “У дыялогу культур” прымеркавана да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА 17 лістапада 1999 года з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўя.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Родная мова нясе ў сабе жывую памяць народа, яго духоўнасць, з’яўляецца скарбніцай звычаяў і традыцый, перадаваемых з глыбіні стагоддзяў ад пакалення да пакалення. Гэта тая вечная спадчына, да якой неабходна ставіцца беражліва.

IMG_0920 IMG_1446

IMG_4251 IMG_1454

Дзяржавы-члены ЮНЕСКА ва ўсім свеце выконваюць важную ролю ў падтрымцы родных моў праз свае нацыянальныя ўстановы і арганізацыі дзеля збліжэння культур.

Запрошаныя госці – прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага ў Рэспубліцы Беларусь, – чытаюць вершы сваіх нацыянальных паэтаў на родных мовах, а таксама вершы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў перакладах.

Літаратурна-музычны вечар садзейнічае паразуменню моўных і культурных традыцый ва ўсім свеце.