Прэзентацыя выданняў беларуска-карэйскага праекта ўзаемных перакладаў «Яшчэ прыйдзе вясна» і «Шаўковы туман»

20 лютага адбылася прэзентацыя выданняў беларуска-карэйскага праекта ўзаемных перакладаў «Яшчэ прыйдзе вясна» і «Шаўковы туман».

Кніга «Шаўковы туман» была выдадзена пры падтрымцы Карэйскага інстытута літаратурных перакладаў (LTI Korea) выдавецтвам “Мастацкая літаратура” у 2019 годзе. Пад адной вокладкай перакладзеныя на беларускую мову творы трох карэйскіх паэтаў з трагічным лёсам, чыя творчасць стала асновай для фарміравання сучаснай карэйскай паэзіі – гэта майстар пейзажнай лірыкі  Кім Саволь, аўтар лірычных вершаў Юн Данджу, якога лічаць адным з самых папулярных паэтаў сярод моладзі, і яркі прадстаўнік мадэрністскага руху ў Карэі паэт, журналіст, прафесар Чон Джыён. Перакладалі з карэйскай мовы Юлія Алейчанка і Таццяна Залеская.

Дзякуючы праекту і кнізе «Яшчэ прыйдзе вясна», над якой працавалі перакладчыкі: ганаровы прафесар універсітэта Ёнсе, член Акадэміі навук Рэспублікі Карэя Чо Чжу Гван і Таццяна Залеская, карэйскі чытач пазнаёміцца з выбітнымі творамі класікаў беларускай літаратуры: адчуе подых вясны і моц паэтычнай малітвы Янкі Купалы, зможа ўявіць срэбраводны Нёман і пачуць голас беларускай зямлі ў творах Якуба Коласа, даведацца пра нацыянальную каштоўнасць Беларусі – слуцкія паясы, прачытаўшы знакаміты твор Максіма Багдановіча.

Ідэя стварэння праекта нарадзілася ў 2018 годзе і належыць Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы і Пасольству Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *