Спачуваем

Калектыў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы смуткуе з-за смерці выдатнага кампазітара, народнага артыста Беларусі Андрэя Юр’евіча Мдзівані і выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім. Плён яго творчай душы – сімфоніі, оперы, балет “Страсці (Рагнеда)”, музыка да сцэнічных твораў і фільмаў, вакальна-інструментальныя творы – неад’емная частка беларускай музычнай класікі. У сваёй творчасці кампазітар неаднойчы звяртаўся да слынных старонак нашай гісторыі, дарыў новы голас беларускай народнай песні, вершам Якуба Коласа і Янкі Купалы. Ва ўспамінах блізкіх, у вучнях і ў гуках цудоўнай музыкі – працяг зямнога шляху творцы

Вечная памяць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *