Спачуванне

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, музейная супольнасць Беларусі глыбока смуткуе з прычыны трагічнай смерці дырэктара Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея імя П. І. Багратыёна Канстанціна Шышмакова і выказвае спачуванні яго родным і блізкім. Яго заўчасная гібель – вялікая страта, боль і абурэнне нашых сэрцаў!
Канстанцін Андрэевіч – чалавек светлай душы, малады і таленавіты кіраўнік, якога паважалі ўсе, хто ведаў яго асабіста, і які мог зрабіць яшчэ вельмі многа для музейнай справы Беларусі. Краіна, якая ідзе ў будучыню, павінна ахоўваць і падтрымліваць свае таленты, смерць кожнага з іх – непапраўная страта для нашай Бацькаўшчыны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *